Курыя Віцебскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 20 сакавіка на 73-м годзе жыцця адышоў у вечнасць святой памяці Казімір Орсік, тата ксяндза каноніка Валерыя Орсіка, пробашча катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Пахаванне святой памяці Казіміра Орсіка адбудзецца ў аўторак, 23 сакавіка ў 13.00 ў парафіі Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы (Лідскі раён).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…