Пошук

28.01.2021 09:07   Catholic.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 27 студзеня ва ўзросце 63 гадоў адышла ў вечнасць Анна Марціновіч, мама ксяндза Юрыя Марціновіча, прэс-сакратара Гродзенскай курыі, у мінулым — дырэктара парталу Catholic.by.

Пахаванне спачылай Анны адбудзецца 30 студзеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26).

Пачатак у 11 гадзін.

Дырэктар парталу Catholic.by ксёндз Аляксандр Улас ад імя ўсіх супрацоўнікаў рэдакцыі выказвае спачуванне калегу і запэўнівае ў малітоўнай памяці.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…

Абноўлена 28.01.2021 13:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.