Пошук

27.12.2020 08:23   Catholic.by
Ксёндз Казімір Гваздовіч. Фота: salcininkai.lt

24 снежня на 66-м годзе жыцця ў Літве адышоў у вечнасць ксёндз Казімір Гваздовіч, які працяглы час служыў у Беларусі.

Спачылы святар нарадзіўся 4 сакавіка 1955 г., прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1982 годзе.

Ксёндз Казімір Гваздовіч нёс служэнне ў каталіцкіх парафіях на тэрыторыі сучасных Гродзенскай і Віцебскай дыяцэзій, пэўны час быў адміністратарм «беларускай» парафіі святога Барталамея на Зарэччы ў Вільні .

Пахаванне спачылага адбылося 26 снежня ў Салечніках (Шальчынінкай, Літва).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 27.12.2020 22:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа