Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі выказвае шчырыя спачуванні ксяндзу прэлату Андрэю Стэцкевічу з прычыны смерці яго брата — ганаровага прэлата Яго Святасці ксяндза Ежы Стэцкевіча, які адышоў у вечнасць уначы 13 снежня на 67-м годзе жыцця.
Ксёндз Ежы Стэцкевіч з 1991 года быў пробашчам парафіі святога Адальбэрта ў Калінінградзе (Расія), шмат зрабіў для адраджэння рэлігійнага жыцця ў Калінінградскай вобласці. Няхай добры Бог шчодра ўзнагародзіць яго за святарскае служэнне і прыме ў сваё Валадарства.
16 снежня а 13-й гадзіне Імша ў інтэнцыі спачылага адбудзецца ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і святога Язафата ў Заневічах (Гродзенская дыяцэзія, з тэрыторыі якой ён паходзіць).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…