Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і супольнасць Айцоў Францішканаў у Беларусі са смуткам паведамляюць, што 12 лістапада на 86-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Мар’ян Баханэк, тата айца Леха Баханка OFMConv, пробашча парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы.
Развітанне са спачылым пройдзе ў сераду 18 лістапада ў касцёле Маці Божай Каралевы Анёлаў у варшаўскім раёне Бемава ў 11.00, пасля чаго адбудзецца пахаванне на Ваўжышэўскіх могілках на Бялянах.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…