Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 21 кастрычніка на 73-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Рэгіна Шпень, мама ксяндза Алега Шпеня, пробашча парафіі Апекі Маці Божай у Дайлідках – Даўкшышках (Астравецкі дэканат).
Развітанне са спачылай Рэгінай і пахаванне адбудзецца ў чацвер 22 кастрычніка ў 14.00 у фарным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…