Пошук

20.06.2020 08:17   Grodnensis.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 19 чэрвеняа на 83-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. канонік Тадэвуш Качан, былы пробашч парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках (Радунскі дэканат).

Кс. канонік Тадэвуш Качан нарадзіўся 5 жніўня 1937 года. Паходзіць з парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Трабах (Івейскі дэканат).

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 6 чэрвеня 1981 года ў Сандаміры (Польшча).

У 2004–2018 гадах быў пробашчам парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Канвелішках.

Пахавальная святая Імша адбудзецца ў панядзелак 22 чэрвеня ў парафіяльным касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Канвелішках (Радунскі дэканат).

Пачатак у 11.00.

Пасля Імшы адбудуцца развітальныя абрады і пахаванне на парафіяльных могілках.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 20.06.2020 10:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.