Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што раніцай 17 лютага на 36-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Павел Барысевіч, адміністратар парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат).
Праграма развітання:
- у аўторак 18 лютага а 10-й гадзіне цела спачылага святара будзе дастаўлена ў парафіяльны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні, дзе ў 15.00 адбудзецца развітальная святая Імша. Пасля Імшы цела будзе дастаўлена на радзіму спачылага ў Старыя Васілішкі (пераезд каля 1–1,5 гадзіны)
- у сераду 19 лютага ў 12.00 адбудзецца пахавальная святая Імша ў касцёле святых Пятра і Паўла, развітанне і пахаванне на парафіяльных могілках у Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).
Вечны адпачынак дай яму, Пане...