Пошук

22.10.2019 11:56   Тэкст і фота: Андрэй Юхнік / Grodnensis.by

Перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам Усіх памерлых вернікаў студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне традыцыйна прыбралі і навялі парадак на гарадскіх каталіцкіх могілках.

Як паведаміў партал Grodnensis.by, два дні пасля лекцый яны прысвяцілі гэтай добрай справе: зграбалі сухую траву, выносілі смецце, ачышчалі тэрыторыю ад кустоўя.

Разам з семінарыстамі працавала вялікая колькасць вернікаў Гродна, якія таксама ахвяравалі свой час і сілы, каб прывесці ў парадак найстарэйшыя могілкі горада.

Абноўлена 22.10.2019 13:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.