Кожны дзень на працягу актавы малітваў за памерлых у санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне ў супрацоўніцтве з «Радыё Марыя» ладзіцца супольная малітва «Нешпары за памерлых», якая будзе трансліравацца з 1 па 8 лістапада ў прамым эфіры.
Набажэнства будзе пачынацца ў 18.00 святой Імшой.
Калі вы хочацце разам з усімі памаліцца за вашых памерлых родных і сяброў, калі ласка, дашліце іх імёны смс-паведамленнем на нумар:
+375 29 853 34 45
Запрашаем далучыцца да малітвы з дапамогай «Радыё Марыя».
Больш інфармацыі пра нешпары і малітву за памерлых можна знайсці на radiomaria.by.