Пошук

22.06.2018 12:09   Catholic.by

25 і 27 чэрвеня ў Брэсце і ў Мінску пройдуць канцэрты «Польскай харавой музыкі XVI–XXI стагоддзяў» у выкананні хора Cappella corale varsaviana («Варшаўская харавая капэла»).

25 чэрвеня

Брэст, касцёл Узвышэння Святога Крыжа (вул. Леніна, 34).

Пачатак у 18.45.

27 чэрвеня

Мінск, архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).

Пачатак у 19.30.

Уваход на канцэрты вольны.

Хор Cappella Corale Varsaviana узнік у 2007 годзе па ініцыятыве Рамана Рэваковіча — дырыжора, які актыўна дзейнічае як у галіне харавой, так і аркестровай музыкі, у супрацоўніцтве з Малгажатай Шыманэк-Пятроўскай - кіраўніком хору са шматгадовым досведам.

Калектыў аб’ядноўвае аматараў харавой музыкі розных эпох і гістарычных перыядаў. У яго ўваходзяць прафесіянальныя музыкі, выпускнікі і студэнты розных факультэтаў вышэйшых музычных навучальных установаў Польшчы. У праграму, прысвечаную польскай харавой музыцы, якую калектыў прапануе беларускім слухачам, уваходзяць духоўныя і свецкія творы Станіслава Манюшкі, Фелікса Нававейскага, Генрыка Мікалая Гурэцкага, Юльюша Луцюка, Барташа Кавальскага і іншых кампазітараў.

Абноўлена 22.06.2018 12:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.