19 чэрвеня Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка правядзе прамую тэлефонную лінію.
Задаць свае пытанні можна па тэлефоне 8 017 284 89 65 с 10.00 до 12.00.
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і яго апарат займаюцца каардынацыяй дзейнасці органаў дзяржкіравання ў сферы міжнацыянальных і міжканфесійных адносін у Беларусі.
У прыватнасці, апарат Упаўнаважанага ўзгадняе дазвол на працу ў Беларусі замежных святароў.