Лагатып — візуальны сімвал (арыгінальны малюнак, абрыс), які адлюстроўвае ўнікальнасць, індывідуальнасць і ўласцівасці таго, што ён прадстаўляе.
Удзел у конкурсе лагатыпаў душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі могуць браць мастакі і ўсе, хто ўмее маляваць. Іх задача — стварыць арыгінальны, лёгка распазнавальны лагатып, які будзе выкарыстоўвацца ва ўсёй інфармацыйна-рэкламнай і прадстаўнічай прадукцыі дыяцэзіяльнага душпастырства моладзі.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
Працы прымаюцца да 31 мая 2018 года ТУТ. Неабходна таксама падаць свае кантактныя даныя (працы без звестак пра аўтара не разглядаюцца).
Лагатып павінен:
- змяшчаць хрысціянскую тэматыку і сімволіку
- прыцягваць увагу з простымі зразумелымі вобразамі
- стаць апазнавальным і прадстаўнічым знакам душпастырства моладзі
- быць выразным, зразумелым у любым памеры, у чорна-белым ці спрошчаным каляровым варыянце
Забараняецца выкарыстанне аўтарскіх элементаў існуючых лагатыпаў. Таксама забараняецца падаваць матэрыял, раней размешчаны ў інтэрнэце. Лагатып не павінен змяшчаць складаныя дэталі і заблытаныя фігуры ці кампаненты.
Да лагатыпа трэба дадаць кароткае апісанне яго канцэпцыі з расшыфроўкай сэнсавага зместу элементаў дызайну.
Удзел у конкурсе бясплатны. Кожны ўдзельнік (альбо група ўдзельнікаў) можа даслаць на конкурс не больш за 3 працы.
Лагатып будзе прадстаўлены на Дыяцэзіяльных днях моладзі ў Браславе (жнівень 2018 года). Пераможца атрымае ўзнагароду.
Конкурс з’яўляецца адкрытым. Прыняць удзел можа любая асоба (альбо група з некалькіх асоб) незалежна ад узросту. Могуць удзельнічаць як прафесійныя дызайнеры і мастакі, так і ўсе, хто цікавіцца і валодае мастацкімі навыкамі.
Кантактная інфармацыя: e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
тэл.: +375 29 566 48 33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі