Пошук

Фота: mocatholic.org

9 красавіка ў Апостальскай Сталіцы прэзентуюць новую Апостальскую адгартацыю Святога Айца Францішка. Яе назва — Gaudete et Exsultate (Радуйцеся і весяліцеся).

Дакумент будзе прысвечаны пакліканню да святасці ў сучасным свеце. У гэты ж дзень ён будзе апублікаваны на васьмі мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай і арабскай.

Прадставяць адгартацыю арцыбіскуп Анджэло Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, Джані Валентэ, журналіст агенцтва Fides — інфармацыйнага органа Папскіх місійных ініцыятыў, а таксама Паола Біньярдзі — італьянская педагог, публіцыст і старшыня руху «Каталіцкая акцыя» з 1999 па 2005 гг.

Gaudete et Exsultate стане трэцяй Апостальскай адгартацыяй папы Францішка. У 2013 г. выйшла Evangelii gaudium (Радасць Евангелля), прысвечаная абвяшчэнню Евангелля ў сучасным свеце, а ў 2016 г. — Amoris laetitia (Радасць любові) аб любові ў сям’і.

Абноўлена 09.04.2018 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.