Пошук

26.02.2018 18:51   Catholic.by

У Магілёве ўшануюць 100-ю гадавіну мучаніцкай смерці кс. дэкана Яўгена Святаполк-Мірскага (1876–1918).

28 лютага біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліць набажэнства, якое распачнецца ў 17.30 на месцы пахавання закатаванага бальшавікамі святара на магілёўскіх каталіцкіх могілках («Польскія могілкі»).

Святая Імша на ўшанаванне 100-х угодкаў мучаніцкай смерці за веру кс. Яўгена Святаполк-Мірскага, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі, адбудзецца ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў 18.30.

Абноўлена 27.02.2018 12:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця