8 снежня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя трое навучэнцаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне — Раман Вайцяховіч, Андрэй Каўшук і Эрнэст Мікалайчык — атрымаюць дыяканскае пасвячэнне.
Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, распачнецца ў 12.00.