Пошук

09.06.2026 19:05   grodnensis.by

16 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ксяндза Яна Сарэлы ў трыццаты дзень пасля яго смерці.

Пачатак у 12.00.

Духавенства, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі запрашаюцца разам памаліцца аб жыцці вечным для спачылагa.

Ксёндз Ян Сарэла, святар Гродзенскай дыяцэзіі, нарадзіўся 28 жніўня 1975 года, паходзіў з парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях. Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў 3 чэрвеня 2000 года ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Быў пробашчам парафій святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ражанцы (Шчучынскі дэканат) і святога Яна Хрысціцеля ў Воўпе (Мастоўскі дэканат), адказным мадэратарам за пастаянную фармацыю святароў у Гродзенскай дыяцэзіі, мадэратарам апостальскага руху «Маргарытка». Шмат гадоў быў духоўным айцом супольнасці вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Адышоў у вечнасць пасля цяжкай хваробы 15 мая.

Абноўлена 09.06.2026 19:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця