Пошук

21.04.2026 17:45   Тэкст: вернікі Магілёва / Catholic.by
Абраз святога Мікалая

26 красавіка, у Нядзелю Добрага Пастыра, вернікі Магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі будуць урачыста вітаць рэліквіі святога Мікалая, дастаўленыя з горада Бары (Італія). Таксама падчас урачыстай святой Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення абраза святога Мікалая, аўтарам якога з’яўляецца Заслужаны мастак Беларусі М.П.Кузьміч. Да ўдзелу ў гэтай падзеі запрашаюць католікі Магілёўскага рэгіёна.

Нездарма рэліквіі гэтага паважанага святога прыбываюць у магілёўскую святыню ў Велікодны перыяд, калі хрысціяне працягваюць узгадваць падзеі, якія адбываліся ў Ерузалеме пасля слаўнага Уваскрасення Хрыста. Будучы святы, нарадзіўшыся ў даволі заможнай сям’і, прысвяціў усё сваё жыццё служэнню Богу і людзям.

Мікалай, які жыў у III стагоддзі, аднойчы адчуў жаданне быць бліжэй да Бога. Здзейсніўшы пілігрымку ў Святую Зямлю, Мікалай уступіў у кляштар у Патрасе, але хутка ўнутраны голас падказаў яму, што трэба вярнуцца да людзей. Неўзабаве ён быў абраны біскупам лікійскага горада Міры (сучасны горад Ізмір у Турцыі).

І сёння святы Мікалай з’яўляецца ўзорам таго добрага пастыра, які нёс сваё біскупскае служэнне аддана і самаахвярна, абвяшчаючы Божае слова не толькі мясцовым хрысціянам, але імкнуўся навярнуць таксама язычнікаў. Прыкладам свайго зямнога жыцця ён перадае нам, сучасным хрысціянам, адну заўсёды актуальную праўду і нагадвае пра неабходнасць шчодра дапамагаць бліжнім.

Святы Мікалай шануецца як каталіцкімі, так і праваслаўнымі вернікамі.

Згодна з каталіцкай традыцыяй пад асаблівай апекай святога Мікалая знаходзяцца палонныя і вязні, а перадусім несправядліва асуджаныя. Нарэшце, святы Мікалай — апякун дзяцей, студэнтаў, дзяўчат, пілігрымаў і падарожных. Ён быў уключаны ў лік чатырнаццаці нябесных Памочнікаў.

Урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, адбудзецца 26 красавіка ў 11.00 гадзін у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Магілёве (вул. Камсамольская, 4).

Шчыра запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу ва ўрачыстасці.

Абноўлена 21.04.2026 18:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа