Пошук

31.07.2024 15:38   Catholic.by

6 жніўня, у свята Перамянення Пана, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB адзначыць 50-гадовы юбілей з дня нараджэння.

З гэтай нагоды ў старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

Юбіляр шчыра запрашае ўзяць у ёй удзел святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў.

«Ваша прысутнасць будзе для мяне вялікім падарункам не толькі як для чалавека, а як і для біскупа, які нясе служэнне на Магілёўшчыне, і стане сімвалам падтрымкі і братэрства, што надзвычай важна для ўсіх нас, каб умацаваць нашу духоўную сувязь і паглыбіць узаемаразуменне», — кажа біскуп Аляксандр Яшээшўскі.

  • Пачатак цэлебрацыі ў 18.30.

Пасля Імшы для духавенства і запрошаных гасцей адбудзецца ўрачысты прыём.

Абноўлена 31.07.2024 16:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.