20–21 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі наведае з пастырскім візітам Магілёў — першую біскупскую сталіцу архідыяцэзіі.
У межах візіту арцыпастыр сустрэнецца з духавенствам Магілёўскага рэгіёна, прадстаўнікамі мясцовай улады, а таксама ўзначаліць цэлебрацыю нядзельнай святой Імшы ў старадаўняй магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.
Праграма візіту
- 20 красавіка, субота
- 11.00 – сустрэча з духавенствам Магілёўскага і Бабруйскага дэканатаў;
- 13.00 – сустрэча з галоўным спецыялістам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Магілёўскім аблвыканкаме Уладзімірам Любчанкам;
- 21 красавіка, нядзеля
- 11.00 – святая Імша на распачацце акцыі «Дар сэрца для Касцёла на Магілёўшчыне»; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Вернікі Магілёўшчыны будуць мець магчымасць павіншаваць арцыбіскупа Станеўскага з 55-годдзем, якое той адзначыў 4 красавіка.
Адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB сардэчна запрашае святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў Магілёўшчыны ўзяць удзел у супольнай малітве з арцыбіскупам Юзафам Станеўскім.