Пошук

01.02.2024 12:47   Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Grodnensis.by

5 лютага ў Гродне на святкаванне Дня кансэкраванага жыцця запрашаюць манаскіх асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

Як нагадвае Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, Сусветны дзень кансэкраванага жыцця адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень увага асаблівым чынам звяртаецца на сведкаў прысутнасці Бога ў свеце — манаскіх асобаў.

Дзень кансэкраванага жыцця ў Касцёле адзначаецца з 1997 года. Ён быў устаноўлены святым Янам Паўлам ІІ і прысвечаны малітве за тых, хто аддаў сваё жыццё служэнню Богу і людзям.

Праграма

  • 10.00 — духоўная канферэнцыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да споведзі (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі)
  • 12.00 — святая Імша з аднаўленнем манаскіх абяцанняў; цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч (катэдральны касцёл святога Францішка Ксавэрыя)
  • 13.30 — абед на заканчэнне (будынак біскупскай курыі)

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх кансэкраваных асобаў, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, да ўдзелу ў святкаванні.

Абноўлена 01.02.2024 12:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа