Пошук

29.10.2021 07:07   Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by
Фота Аляксея Машуцікава

У суботу 30 кастрычніка адбудзецца ўрачысты ўваход, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў гістарычную магілёўскую катэдру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.

Утвораная ў 1783 годзе Магілёўская Мітраполія стала першай каталіцкай катэдрай на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і старадаўні магілёўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава стаў першай на нашых сённяшніх землях катэдральнай святыняй. Урачыстаму ўваходу арцыбіскупа ў гэтую гістарычную катэдру папярэднічала цырымонія яго кананічнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, якая адбылася 23 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску.

Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае духавенства, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў Магілёўшчыны годна прывітаць арцыпастыра ў яго конкатэдральнай святыні.

Пачатак у 11.00.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая аўдыётрансляцыя ўрачыстай святой Імшы з Магілёва. Плэер трансляцыі на глоўнай старонцы парталу.

Абноўлена 30.10.2021 10:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця