Пошук

02.07.2026 18:12   Catholic.by

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 2 ліпеня неспадзявана ва ўзросце 49 гадоў адышоў у вечнасць ксёндз Андрэй Зайко, суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі і рэзідэнт парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).

Парадак развітання з целам спачылага святара наступны:

4 ліпеня, субота

  • 18.00 — труна з целам будзе прывезена ў парафіяльны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (мікрараён Паўднёвы).
  • 19.00 святая Імша (святары гродзенскіх дэканатаў і вернікі парафій ў Гродне).
  • Пасля Імшы — развітанне і перавязенне труны з целам у Ваўкавыск.

5 ліпеня, нядзеля

  • 18.00 — труна з целам будзе прывезена ў парафіяльны касцёл святога Вацлава ў Ваўкавыску.
  • 19.00  святая Імша (святары Ваўкавыскага дэканату і вернікі парафій ў Ваўкавыску).
  • Малітоўнае чуванне пры труне.

6 ліпеня, панядзелак

  • 12.00 пахавальная святая Імша
  • Пахаванне на парафіяльных могілках у Ваўкавыску.

Ксёндз Андрэй Зайко нарадзіўся 17 лютага 1977 года. Паходзіў з парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 19 мая 2001 года ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча. Быў пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай у Граўжышках (Ашмянскі дэканат), а таксама пробашчам парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Рэплі (Ваўкавыскі дэканат).

Вечны адпачынак дай яму, Пане...

Абноўлена 02.07.2026 18:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа