Пошук


«ПАРАДАК ХРОСТУ ДЗЯЦЕЙ, ДАСТАСАВАНЫ ДЛЯ ДЫЯЦЭЗІЙ НА БЕЛАРУСІ»

Зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
Prot. 2434/03/L ад 13 мая 2004 года


АБРАД ПРЫНЯЦЦЯ ДЗЯЦЕЙ

Тэкст падрыхтаваны згодна з Дэкрэтам
Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
Prot. N. 44/13/L ад 22 лютага 2013 года


41.
Цэлебрант працягвае, гаворачы:
N.
i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы вас пазначаць бацькі (і хросныя).

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале кожнага дзіцяці паасобку, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

79. Цэлебрант працягвае, гаворачы:
N., Касцёл Божы прымае цябе з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю цябе знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы цябе пазначаць бацькі (і хросныя).

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале дзіцяці, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

111. Цэлебрант працягвае, гаворачы:
Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа.

Чыніць знак крыжа над усімі дзецьмі разам і дадае:
І вы, бацькі, (або: І вы, хросныя) пазначце чало дзяцей знакам Хрыста Збаўцы.

Бацькі або хросныя чыняць знак крыжа на чале дзяцей.

142. Цэлебрант працягвае, гаворачы:
N. i N. (або: Дарагія дзеці), Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа, а пасля мяне гэтым жа знакам Хрыста Збаўцы вас пазначаць бацькі (і хросныя).

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале кожнага дзіцяці паасобку, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

175. Катэхет працягвае, гаворачы:
Дарагія дзеці, Касцёл Божы прымае вас з вялікай радасцю. Ад яго імя я пазначаю вас знакам крыжа.

Чыніць знак крыжа над усімі дзецьмі разам і дадае:
І вы, бацькі (або: І вы, хросныя), пазначце чало дзяцей знакам Хрыста Збаўцы.

Бацькі або хросныя чыняць знак крыжа на чале дзіцяці.

211. Цэлебрант працягвае, гаворачы:
N., Касцёл Божы, разам з тваімі бацькамі дзякуючы Богу, прымае цябе з вялікай радасцю і сведчыць, што ты прыняты (прынятая) ў Касцёл. Ад яго імя я пазначаю цябе знакам Хрыста, які ў хросце адарыў цябе жыццём і далучыў да свайго Касцёла. Пасля мяне гэтым жа знакам крыжа цябе пазначаць бацькі і хросныя.

Цэлебрант робіць знак крыжа на чале дзіцяці, нічога пры гэтым не гаворачы. Пасля гэтага запрашае зрабіць тое самае бацькоў і, калі палічыць мэтазгодным, хросных.

Абноўлена 01.05.2017 16:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.