І ў той час збавіцца народ твой
Чытанне кнігі прарока Даніэля.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся.
5. Пан частка спадчыны маёй і келіха майго, *
Ён лёс мой трымае.
8. Пана я маю заўсёды перад вачыма, *
Ён праваруч мяне, і я не пахіснуся.
Рэфрэн:
9. Таму радуецца маё сэрца і весяліцца душа, *
і цела маё будзе спачываць бяспечна,
10. бо не пакінеш душы маёй у адхлані *
і не дасі святому Твайму ўбачыць тленне.
Рэфрэн:
11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, *
паўната радасці перад Табою,
вечнае шчасце *
праваруч Цябе.
Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Ён адной ахвярай назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, каго асвячаюць
Чытанне Паслання да Габрэяў.
Кожны святар штодзённа стаіць у служэнні і шмат разоў прыносіць адны і тыя ж ахвяры, якія ніколі не могуць знішчыць грахоў.
А Езус Хрыстус, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога, чакаючы таго часу, калі ворагі Ягоныя будуць пакладзены як падножжа ног Ягоных. Бо Ён адной ахвярай назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, каго асвячаюць.
А дзе ёсць прабачэнне грахоў, там ужо няма ахвяры за іх.
Гэта слова Божае.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
каб вы маглі стаць перад Сынам Чалавечым.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: У тыя дні пасля таго ўціску зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца.
Тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках з вялікай сілай і ў славе. Ён пашле тады Анёлаў сваіх і збярэ выбраных сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба.
Вучыцеся на прыкладзе смакоўніцы: калі галінка яе становіцца ўжо мяккай і распускаецца лісце, ведаеце, што блізка лета. Так і вы, калі ўбачыце, што адбываецца гэта, ведайце, што блізка Ён, пры дзвярах.
Сапраўды кажу вам: не міне пакаленне гэтае, пакуль не адбудзецца ўсё гэта. Неба і зямля прамінуць, а словы Мае не прамінуць.
А пра дзень той або гадзіну ніхто не ведае: ні Анёлы ў небе, ні Сын, а толькі Айцец.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ