Зрабіла ўдава са сваёй мукі праснак і прынесла Іллі
Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.
У тыя дні:
Устаў прарок Ілля і пайшоў у Сарэпту. І калі падышоў да брамы горада, з’явілася перад ім удава, якая збірала дровы. І паклікаў яе, кажучы: Прынясі мне трохі вады ў збане напіцца. Калі яна пайшла прынесці вады, ён крыкнуў услед: Вазьмі, прашу, для мяне і кавалак хлеба.
Яна ж адказала: На жыццё Пана, твайго Бога, не маю печыва, толькі жменю мукі ў кадушцы і трохі алею ў збане. Вось збяру некалькі кавалкаў дрэва і пайду, згатую сабе і майму сыну. З’ямо гэта і памром.
Ілля сказаў ёй: Не бойся, але ідзі і зрабі, як сказала. Толькі спачатку зрабі невялікі праснак для мяне і прынясі мне. Сабе ж і сыну зробіш потым. Бо так кажа Пан, Бог Ізраэля: Кадушка мукі не скончыцца, і збан алею не апусцее аж да дня, калі Пан спашле дождж на зямлю.
Яна пайшла і зрабіла, як сказаў Ілля. І штодня елі ён, яна і дом яе. І так было кожны дзень. Кадушка мукі не скончылася, і збан алею не апусцеў паводле абяцання, якое Пан даў праз Іллю.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Хвалі, душа мая, Пана.
Або: Аллелюя.
6. Бог навекі захоўвае вернасць. *
7. Справядліва судзіць пакрыўджаных,
хлеб дае пакорным, *
Пан вызваляе вязняў.
Рэфрэн:
8. Пан адкрывае вочы сляпым, *
Пан узнімае прыніжаных.
Пан любіць справядлівых, *
9. Пан абараняе чужаземцаў.
Рэфрэн:
Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, *
а шлях грэшных скрыўляе.
10. Пан валадарыць навекі, *
твой Бог, Сіёне, з пакалення ў пакаленне.
Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Хрыстус, раз ахвяраваў сябе, каб панесці грахі многіх
Чытанне Паслання да Габрэяў.
Хрыстус увайшоў не ў свяцілішча, пабудаванае рукамі на ўзор праўдзівых, але ў само неба, каб цяпер заступіцца за нас перад абліччам Бога; і не дзеля таго, каб шматразова прыносіць сябе ў ахвяру, як штогод уваходзіць першасвятар у Святое святых з чужою крывёю, бо Яму трэба было б шмат разоў цярпець ад пачатку свету. Цяпер жа Ён адзін раз на сканчэнні вякоў з’явіўся дзеля знішчэння граху сваёю ахвяраю. І як людзям прызначана раз памерці, а пасля гэтага – суд, так і Хрыстус, раз ахвяраваўшы сябе, каб панесці грахі многіх, другі раз без грэху з’явіцца тым, хто чакае Яго дзеля збаўлення.Гэта слова Божае.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.
Сеўшы насупраць скарбонкі, Езус назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса.
Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ