Слухай, Ізраэль, любі Пана Бога твайго усім сэрцам тваім
Чытанне кнігі Другазаконня.
Майсей прамовіў да народа, кажучы:
Бойся Пана Бога твайго, захоўвай усе пастановы Яго і запаведзі, якія загадваю табе, сынам тваім і ўнукам тваім ва ўсе дні жыцця твайго, каб былі доўгімі твае дні.
Слухай, Ізраэль, і старайся выканаць гэта, каб добра было табе і каб вы памножыліся вельмі на зямлі, дзе цячэ малако і мёд, якую абяцаў даць табе Пан, Бог бацькоў тваіх.
Слухай, Ізраэль: Пан, Бог наш, Пан адзіны. Любі Пана Бога твайго усім сэрцам тваім, усёй душою тваёю, усім розумам сваім і з усіх сіл тваіх. Няхай гэтыя словы, якія сёння я наказваю табе, будуць у сэрцы тваім.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Буду любіць Цябе, Пане, моц мая.
2. Буду любіць Цябе, Пане, *
моц мая.
3. Пан — мая скала i цвярдыня, *
Ён мой Збаўца.
Рэфрэн:
Бог мой — абарона мая, на Яго спадзяюся, *
шчыт мой, моц збаўлення майго, мая крэпасць.
4. Паклiчу Пана, годнага хвалы, *
i ад ворагаў маiх вызвалены буду.
Рэфрэн:
47. Жыве Пан, благаслаўлёная мая Абарона. *
Няхай будзе ўзвялічаны Бог збаўлення майго.
51. Ты павялічваеш каралю свайму дапамогу,*
i свайго памазаніка адорваеш міласэрнасцю.
Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Святарства Езуса не прамінае, бо Ён трывае навекі
Чытанне Паслання да Габрэяў.
Браты:
Шмат было святароў папярэдняга Запавету, бо смерць не дазваляла ім трываць. Але святарства Езуса не прамінае, бо Ён трывае навекі. Таму і можа Ён ва ўсе часы збаўляць тых, хто прыходзіць праз Яго да Бога, будучы заўсёды жывым, каб заступацца за іх.
Такі і павінен быць у нас Першасвятар: святы, нявінны, беззаганны, адлучаны ад грэшнікаў і ўзнесены вышэй за нябёсы. Ён не мае патрэбы, як тыя першасвятары, прыносіць штодня ахвяры спачатку за свае грахі, а потым за грахі народа. Ён зрабіў гэта раз назаўсёды, ахвяраваўшы самога сябе. Бо Закон устанаўлівае першасвятарамі людзей, якія маюць слабасць, а слова прысягі, дадзенай пасля Закона, устанаўлівае Сына дасканалага навекі.
Гэта слова Божае.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Любі Пана Бога твайго, любі бліжняга твайго
+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.
У той час:
Адзін кніжнік, падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх? Езус адказаў: Першая такая: Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім,і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя.
І сказаў Яму кніжнік: Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага апрача Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе — гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: Недалёка ты ад Валадарства Божага. І ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ