ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Мы пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё
Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланiкiйцаў.
Вы самі ведаеце, браты, што наш прыход да вас не быў дарэмны. Хоць раней у Філіпах, як ведаеце, мы зазналі цярпенні і знявагі, аднак адважыліся ў Богу нашым абвяшчаць вам Евангелле Божае ў вялікім змаганні. Бо заахвота наша не паходзіць з памылкі, нячыстасці ці падману, але, як мы былі выпрабаваны Богам, каб паверыць ў Евангелле, так і абвяшчаем для таго, каб дагадзіць не людзям, але Богу, які выпрабоўвае сэрцы нашыя. Бо, як ведаеце, мы ніколі не з’яўляліся з ліслівымі словамі ані з карыслівай мэтай, Бог сведка. Мы не шукалі славы ў людзей, ні ў вас, ні ў іншых, хоць як Апосталы Хрыста можам быць у пашане. Але мы сталіся немаўлятамі сярод вас і, як карміліца апякуецца дзецьмі сваімі, так і мы з чуласці да вас пажадалі перадаць вам не толькі Божае Евангелле, але і жыццё сваё, таму што вы сталі для нас умілаванымі.Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Пане, Ты выпрабаваў мяне і пазнаў.
1. Пане, Ты выпрабаваў мяне і пазнаў, *
2. Ты ведаеш, калі я сядаю і ўстаю.
Здалёк разумееш мае думкі, †
3. Ці іду, ці адпачываю, Ты са мною, *
і ўсе мае шляхі вядомыя Табе.
Рэфрэн:
4. Яшчэ няма слова на маім языку, †
а Ты, Пане, ужо ведаеш усё. *
5. З усіх бакоў мяне ахінаеш, і кладзеш на мяне сваю руку.
6. Незвычайнае для мяне разуменне Тваё, *
недасягальнае, не магу спасцігнуць яго.
Рэфрэн:
а
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Трымайцеся традыцый, якіх навучыліся
Чытане Другога паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў.
Просім вас, браты, наконт прыйсця нашага Пана Езуса Хрыста і нашага сходу перад Ім, каб вы так хутка не гублялі розуму і не хваляваліся ні з-за Духа, ні з-за слова, ні з-за быццам бы нашага паслання, што, маўляў, настаў дзень Пана. Няхай ніхто не зводзіць вас ніякім чынам.
Для таго і пакліканы вы Евангеллем нашым, каб атрымаць славу нашага Пана Езуса Хрыста. Таму, браты, стойце і трымайцеся традыцый, якіх навучыліся праз слова ці праз пасланне нашае. Сам Пан наш Езус Хрыстус і Бог, Айцец наш, які палюбіў нас і даў вечнае суцяшэнне і добрую надзею ў ласцы, няхай заахвоціць сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кожнай справе і добрым слове.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Пан прыходзіць судзіць зямлю.
10. Кажыце між плямёнамі:*
Пан валадарыць.
Ён сусвет умацаваў, каб не пахіснуўся. *
Ён будзе судзіць народы справядліва.
Рэфрэн:
11. Няхай радуюцца нябёсы *
і весяліцца зямля,
няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе. *
12. Няхай усцешыцца поле і ўсё, што на ім.
Рэфрэн:
Няхай усклікаюць тады ўсе дрэвы лясныя,
13. перад абліччам Пана, які прыходзіць, *
які прыходзіць судзіць зямлю.
Ён будзе судзіць свет справядліва, *
а народы паводле сваёй праўды.
Рэфрэн:
СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
здольнае судзіць думкі і намеры сэрца.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Езус прамовіў, кажучы: Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што даяце дзесяціну з мяты, анісу і кмену, але абмінаеце тое, што важнейшае ў Законе: правасуддзе, міласэрнасць і веру. Гэта трэба было рабіць і таго не абмінаць.
Сляпыя павадыры, якія адцэджваеце камара, а праглынаеце вярблюда.
Гора, вам кніжнікі і фарысеі крывадушныя, таму што звонку ачышчаеце кубак і місу, а ўнутры яны поўныя драпежнасці і нястрыманасці. Сляпы фарысей, спачатку ачысці кубак унутры, каб ён стаў чыстым і звонку.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ