ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Ты папрасіў сабе розуму
Чытанне Першай кнігі Валадарстваў.
У тыя дні:
У Гібэоне з’явіўся Пан Саламону ўначы падчас сну і сказаў: Што хочаш, каб Я даў табе? І сказаў Саламон: Цяпер, Пане мой Божа, Ты паставіў каралём слугу Твайго замест бацькі майго Давіда, але я малады і недасведчаны, каб валадарыць. І вось слуга Твой сярод народа Твайго, які Ты выбраў, народа такога вялікага, што яго нельга палічыць і перапісаць. Таму дай слузе Твайму сэрца, якое будзе разумець, як кіраваць народам, як адрозніваць дабро і зло, бо хто ж можа кіраваць такім вялікім народам, як Твой? І спадабалася Пану тое, аб чым Саламон папрасіў Яго. Тады Пан сказаў яму: Паколькі ты папрасіў сабе гэта, а не прасіў доўгага жыцця, багацця або згубы сваіх ворагаў, але папрасіў розуму, каб умець судзіць, то Я зраблю паводле слова твайго. Я дам табе такое мудрае і разумнае сэрца, якога не было да цябе ні ў кога і не будзе пасля цябе.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Як жа люблю я Твой закон, о Пане.
57. Я сказаў: Мой лёс, Пане, — *
захоўваць Твае словы.
72. Закон вуснаў Тваіх для мяне лепшы, *
чым мноства золата і срэбра.
Рэфрэн:
76. Міласць Твая няхай мяне суцяшае, *
як сказаў Ты слузе свайму.
77. Міласэрнасць Твая няхай прыйдзе да мяне, і я буду жыць,*
бо закон Твой — суцяшэнне маё.
Рэфрэн:
127. Таму я люблю Твае запаведзі *
больш, чым золата, чым золата чыстае.
128. Таму кіруюся ўсімі загадамі Тваімі *
і ненавіджу кожны шлях ілжывы.
Рэфрэн:
129. Цудоўныя сведчанні Твае, *
таму захоўвае іх душа мая.
130. Адкрыццё словаў Тваіх асвятляе *
і дае разуменне простым.
Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Прадвызначыў быць падобным да вобраза Сына свайго
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.
Браты:
Мы ведаем таксама, што тым, хто любіць Бога — пакліканым па Яго пастанове — усё садзейнічае дзеля дабра іхняга. Бо, каго Ён наперад пазнаў, таго і прадвызначыў быць падобным да вобраза Сына свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі; а каго прадвызначыў, таго і паклікаў, каго паклікаў, таго і апраўдаў; а каго апраўдаў, таго і ўславіў. Што ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас? Той, які Сына свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як жа нам не дасць і разам з Ім усяго?
Гэта слова Божае.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
бо Ты адкрыў таямніцы Валадарства дзецям.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Прадае ўсё, што мае, і купляе яе
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі, які знайшоў чалавек і ўтаіў. У радасці ад гэтага ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе гэтае поле.
Яшчэ Валадарства Нябеснае падобнае да купца, які шукае прыгожых пярлін. Знайшоўшы адну каштоўную пярліну, ён ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе яе.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ