ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах
Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў.
Калі настаў дзень Пяцідзясятніцы, усе былі разам на адным месцы. І раптам узняўся шум з неба, нібы павеў моцнага ветру, і напоўніў увесь дом, дзе сядзелі яны. І з’явіліся ім языкі падзеленыя, быццам ад агня, і затрымаліся на кожным з іх. І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах, як Дух даваў ім прамаўляць.
Былі ў Ерузалеме юдэі, людзі пабожныя з усякага народу пад небам. Калі ўзняўся шум гэты, сабралася мноства людзей, і захвалявалася, бо кожны чуў іх, што яны гавораць на ягонай мове. І бянтэжыліся і дзівавалі, кажучы: Ці ж усе тыя, хто гаворыць, не галілейцы? Як жа мы чуем кожны сваю мову, у якой нарадзіліся. Парфяне і мідзяне, і эламіты, і жыхары Месапатаміі, Юдэі і Кападокіі, Понта і Азіі, Фрыгіі і Памфіліі, Егіпта і частак Лівіі, сумежных з Кірынеяй, ды прыезджыя рымляне, юдэі і празеліты, крыцяне і арабы, – мы чуем, што яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія справы Божыя?
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Спашлі, Пане, свайго Духа і аднаві аблічча зямлі.
Або: Аллелюя.
1. Благаславі, душа мая, Пана, *
Пане, Божа мой, Ты вельмі вялікі.
24. Незлічоныя, Пане, Твае справы. *
зямля напоўнілася Тваімі стварэннямі.
Рэфрэн:
29. Ты забіраеш іхні дух, і яны гінуць, *
і вяртаюцца ў свой пыл.
30. Ты пасылаеш свайго Духа і паўстаюць яны, *
Ты аднаўляеш аблічча зямлі.
Рэфрэн:
31. Няхай слава Пана трывае навекі, *
няхай Пан радуецца справам сваім.
34. Няхай будзе мілай Яму мая песня, *
і я буду радавацца ў Пану.
Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Усе мы адным Духам ахрышчаныя
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў.
Браты:
Ніхто не можа сказаць «Езус — Пан», калі не будзе ў Духу Святым.
Розныя ёсць дары, але той самы Дух;
розныя служэнні, але Пан адзін і той самы;
розныя дзеянні, але той самы Бог, які робіць ўсё ва ўсіх.
Але кожнаму даецца праяўленне Духа на карысць.
Як цела адно, але мае многа членаў, якія, хоць іх шмат, складаюць адно цела, так і Хрыстус.
Бо ўсе мы адным Духам ахрышчаныя ў адно цела, юдэі ці грэкі, нявольнікі ці свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.
Гэта слова Божае.
аСЕКВЕНЦЫЯ1. Божа, Дух Святы, прыйдзі і нябеснага спашлі
нам святла Твайго струмень.
Ойча ўбогіх паспяшы,
сэрцам праўду пакажы і свае дары нам дай.
2. Суцяшыцель сэрц людскіх,
наймілейшы госць у іх,
Асалода стомленых, Адпачынак змучаных
і Вада для прагнучых, Суцяшэнне плачучых.
3. О Святло шчаслівае, ў сэрцаў глыб ўніклівае,
Тваіх верных напаўняй.
Без Твайго дыхання што ж сярод стварэння?
Пустата і небыццё.
4. Што нячыста ў нас, абмый,
што засохла, ажыві.
Што паранена, злячы, што ў нас цвёрдае, схілі,
скрыўлена — прамым чыні, холад сэрца разагрэй.
5. Дай Тваім жа верным, Божай ласкі пэўным,
сем Тваіх святых дароў.
Дай заслугу мужнасці, вытрываласць у вернасці,
дай і радасць вечную. Амэн.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
напоўні сэрцы сваіх верных
і запалі ў іх агонь сваёй любові.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас, прыміце Духа Святога
+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ