Усе ж вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае
Чытанне Кнігі Дзеяў Апосталаў.
Браты заставаліся вернымі вучэнню апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам. І быў страх у кожнай душы; і шмат цудаў і знакаў чынілі апосталы. Усе ж вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае; і прадавалі набытак свой і маёмасць, і дзялілі паміж ўсімі, хто меў патрэбу. Штодня былі разам у святыні, і ламаючы дома хлеб, яны спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, праслаўляючы Бога і маючы прыхільнасць усяго народа. А Пан штодня далучаў да іх тых, хто збаўляўся.Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Хваліце Пана, бо навекі міласэрнасць Ягоная.
Або: Аллелюя.
2. Няхай скажа Ізраэль: Навекі міласэрнасць Ягоная. *
3. Няхай скажа цяпер дом Аарона: Навекі міласэрнасць Ягоная.
4. Няхай скажуць тыя, хто баіцца Пана: *
Навекі міласэрнасць Ягоная.
Рэфрэн:
13. Моцна штурхнулі мяне, каб упаў я, але Пан падтрымаў мяне. *
14. Пан — сіла мая і песня, Ён стаў маім збаўленнем.
15. Голас радасці і збаўлення ў шатрах праведнікаў: *
Правіца Пана чыніць цуды.
Рэфрэн:
22 Камень, адкінуты будаўнікамі, стаў галавою вугла. *
23. Пан учыніў гэта, і дзіўна яно ў вачах нашых.
24. Вось дзень, які Пан учыніў, *
будзем радавацца ў ім і весяліцца.
Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Адрадзіў нас да жывой надзеі праз уваскрасенне Езуса Хрыста з мёртвых
Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра.
Гэта слова Божае.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМШчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Праз восем дзён прыйшоў Езус
+ Чытанне святога Евангелля паводле Яна.
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца.
Тамаш, адзін з Дванаццаці, называны Блізня, не быў з імі, калі прыйшоў Езус. Іншыя вучні казалі Яму: Мы бачылі Пана. Але ён сказаў ім: Калі не ўбачу на руках Яго ранаў ад цвікоў і не ўкладу пальца свайго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу рукі сваёй у бок Яго, не паверу.
І праз восем дзён зноў былі ў доме вучні Ягоныя і Тамаш з імі. Хоць дзверы былі замкнёныя, прыйшоў Езус, стаў пасярэдзіне і сказаў: Спакой вам! Потым кажа Тамашу: Дай сюды палец твой і паглядзі на рукі Мае; дай руку тваю і ўкладзі ў бок Мой; і не будзь няверуючым, але веруючым. Тамаш, адказваючы, сказаў Яму: Пан мой і Бог мой! Езус кажа яму: Ты паверыў, Тамаш, таму што ўбачыў Мяне. Шчаслівыя тыя, хто не бачыў, а паверыў. Шмат іншых цудаў, пра якія не напісана ў гэтай кнізе, учыніў Езус перад вучнямі сваімі. Гэтае ж напісана, каб вы паверылі, што Езус ёсць Месія, Сын Божы, і каб, веруючы, вы мелі жыццё ў імя Ягонае.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ