Пошук

07.11.2018 23:08   Catholic.by

ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ  

Эф 1, 3–6. 11–12 

Бог выбраў нас у Хрысце перад стварэннем свету 

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.

Браты: Благаслаўлёны Бог і Айцец Пана нашага Езуса Хрыста, які благаславіў нас у Хрысце ўсякім духоўным благаслаўленнем на нябёсах, бо Ён выбраў нас у Ім перад стварэннем свету, каб мы былі святымі і беззаганнымі перад Ім у любові. Ён прадвызначыў нас для ўсынаўлення праз Езуса Хрыста, паводле ўпадабання сваёй волі, дзеля хвалы сваёй праслаўленай ласкі, якою Ён адарыў нас ва Умілаваным. У Ім мы сталі ўдзельнікамі, будучы прадвызначанымі адпаведна задуме таго, хто здзяйсняе ўсё паводле намеру волі сваёй, каб мы, якія раней спадзяваліся на Хрыста, былі на пахвалу Ягонай славы.

Гэта слова Божае.  

альбо 

Гал 4, 4–7 

Паслаў Бог Сына свайгонароджанага ад жанчыны 

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. 

Браты: Калі надышла паўната часу, паслаў Бог Сына свайго, народжанага ад жанчыны, падпарадкаванага Закону, каб адкупіць тых, хто падлягаў Закону, каб мы атрымалі ўсынаўленне. А паколькі вы сыны, Бог паслаў у вашыя сэрцы Духа Сына свайго, які ўсклікае: Абба, Ойча! Таму ты ўжо не раб, а сын, а калі сын, то і спадкаемца Божы.

Гэта слова Божае. 

 

РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ  

   Пс Лк 1, 46–47. 48–49. 50–51. 52–53. 54–55. 

Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны. 

  1. У тыя дні сказала Марыя:
    Велічае душа мая Пана, *
    і ўзрадаваўся дух мой
    у Богу, маім Збаўцы. 

Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.

  1. Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі, *
    і цяпер благаслаўляць Мяне будуць усе пакаленні.
    Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, *
    а імя Яго святое. 

Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.

  1. І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне *
    над тымі, хто Яго баіцца.
    Паказаў моц сваёй правіцы,
    рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. 

Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны.

  1. Скінуў магутных з трону
    і ўзвысіў пакорных.
    Дабром галодных насыціў, *
    а багатых ні з чым адправіў. 

Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны. 

  1. Прыняў свайго слугу Ізраэля, *
    памятаючы пра сваю міласэрнасць,
    як абяцаў бацькам нашым,
    Абрагаму і яго патомству навекі. 

Рэфрэн: Вялікае ўчыніў мне Усемагутны. 

 

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ         Лк 1, 45 

 

Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. 

Шчаслівая Панна Марыя, якая паверыла,
што споўніцца сказанае Ёй Панам. 
 
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. 
 

ЕВАНГЕЛЛЕ 

Лк 1, 39–47 

СабраўшысяМарыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну 

Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. 

Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету. Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго. І адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам. Тады сказала Марыя: Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы.

Гэта слова Пана.

Абноўлена 07.11.2018 23:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця