ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Паводле мэты імкнуся да высокага паклікання Божага ў Хрысце Езусе
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў.
Браты:
Я ўсё лічу стратаю дзеля перавагі пазнання Хрыста Езуса, майго Пана. Дзеля Яго я ўсё страціў і лічу смеццем, каб набыць Хрыста і апынуцца ў Ім не са сваёю справядлівасцю, якая паходзіць з Закону, але з тою, якая паходзіць з веры ў Хрыста, са справядлівасцю ад Бога, заснаванай на веры, каб пазнаць Яго і моц Ягонага ўваскрасення і саўдзельнічаць у цярпеннях Ягоных, прыпадабняючыся да Ягонай смерці, каб нейкім чынам дасягнуць уваскрашэння з мёртвых.
Не тое, каб я ўжо атрымаў гэта і ўжо стаў дасканалым, але я імкнуся атрымаць тое, дзеля чаго мяне здабыў Хрыстус Езус.
Браты, я не лічу, што ўжо атрымаў гэта, але толькі забываю тое, што за мною, і сягаю да таго, што наперадзе. Паводле мэты імкнуся да высокага паклікання Божага ў Хрысце Езусе.
Гэта слова Божае.аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй.
1. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, *
2. Сказаў я Пану: Ты — мой Пан.
5. Пан частка спадчыны маёй і келіха майго, *
Ён лёс мой трымае.
Рэфрэн:
7. Благаслаўлю Пана, які дае мне параду, *
бо і ноччу вучыць мяне маё сэрца.
8. Пана я маю заўсёды перад вачыма, *
Ён праваруч мяне, і я не пахіснуся.
Рэфрэн:
11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, *
паўната радасці перад Табою,
вечнае шчасце *
праваруч Цябе.
Рэфрэн:
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Вы, якія пайшлі за Мною, у сто разоў больш атрымаеце
+ Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Пётр сказаў Езусу ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ