ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера
Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.
Умілаваныя:
Кожны, хто верыць, што Езус ёсць Месія, ад Бога народжаны, і кожны, хто любіць таго, хто нарадзіў, любіць і народжанага ад Яго. Па тым пазнаём, што мы любім дзяцей Божых, калі любім Бога і захоўваем запаведзі Яго. Бо любоў да Бога ёсць у тым, каб мы захоўвалі Ягоныя запаведзі, а запаведзі Яго не з’яўляюцца цяжкімі.
Бо ўсё, што народжана ад Бога, перамагае свет. І гэтай перамогай, якая перамагла свет, ёсць наша вера.
Хто ж перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Езус ёсць Сынам Божым?
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМРэфрэн: Вусны справядлівага кажуць мудрасць.
3. Спадзявайся на Пана і чыні дабро; *
жыві на зямлі і захоўвай вернасць.
4. Радуйся ў Пану, *
і Ён споўніць жаданні твайго сэрца.
Рэфрэн:
5. Даручы Пану шлях свой, *
спадзявайся на Яго, і Ён сам будзе дзейнічаць.
6. Ён выведзе, як святло, тваю справядлівасць, *
і праўду тваю, як поўдзень.
Рэфрэн:
30. Вусны справядлівага кажуць мудрасць, *
і язык ягоны абвяшчае правасуддзе.
31. Закон Божы ў ягоным сэрцы, *
і не захістаюцца яго крокі.
Рэфрэн:
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Езус сказаў сваім вучням: Усе будуць ненавідзець вас за Маё імя. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены. Калі вас пераследаваць будуць у гэтым горадзе, пераходзьце ў другі. Сапраўды кажу вам, што не пройдзеце гарадоў Ізраэля, як прыйдзе Сын Чалавечы.
Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, і слузе — як гаспадар ягоны.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ