ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Прыгожы скарб захавай, дзякуючы Духу Святому
Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея.
Умілаваны:
Трымайся прыкладу здаровага вучэння, якое ты чуў ад мяне ў любові і веры, якія ў Хрысце Езусе.
Гэты прыгожы скарб захоўвай, дзякуючы Духу Святому, які жыве ў нас.
Ты ж, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Езусе Хрысце. А пачутае ад мяне пры многіх сведках, перадай верным людзям, якія будуць здольныя навучыць таксама іншых. Цярпі разам са мною як добры жаўнер Хрыста Езуса.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМРэфрэн: У Законе Пана яго асалода.
Рэфрэн: Шчаслівы чалавек, які спадзяецца на Пана.
Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных †
і не ўзыходзіць на шлях грэшных, *
і між насмешнікаў не засядае;
2. але ў Законе Пана яго асалода, *
над ім разважае ўдзень і ўначы.
Рэфрэн:
3. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, *
якое плод прыносіць у свой час,
і лісце яго не вяне, *
а ўсё, што ён чыніць, яму ўдаецца.
Рэфрэн:
4. Не такі лёс бязбожных: *
яны як мякіна, што вецер разносіць.
6. Бо ведае Пан шлях справядлівых, *
а дарога бязбожных загіне.
Рэфрэн:
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ