Любоў моцная, як смерць
Чытанне кнігі Песні песняў Саламона.
Пастаў мяне, як пячаць на сваім сэрцы, як пячаць на сваёй руцэ. Бо любоў моцная, як смерць; суровая, як адхлань, зайздрасць. Полымя яе як полымя агню, як Божае полымя. Воды вялікія не могуць пагасіць любові, і рэкам не заліць яе. Калі б чалавек аддаў за любоў усю маёмасць свайго дому, ім бы цалкам пагарджалі.Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМРэфрэн: Аллелюя.
Або:
Рэфрэн: Хлопцы і дзяўчаты, слаўце імя Пана.
1. Хваліце Пана з нябёсаў, *
хваліце Яго ў вышынях.
2. Хваліце Яго ўсе анёлы Ягоныя, *
хваліце Яго ўсе Ягоныя войскі.
Рэфрэн:
11. Каралі зямлі і ўсе народы, †
князі і ўсе суддзі зямлі, *
12. хлопцы і дзяўчаты, старцы і падлеткі,
няхай славяць імя Пана, *
13. бо толькі Яго імя ўзнесена высока,
Рэфрэн:
Веліч Яго па-над зямлёй і нябёсамі. *
14. Ён памножыў моц свайго народа.
Спеў хвалы ўсім Яго пабожным, *
сынам Ізраэля народу, які блізка да Яго.
Рэфрэн:
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да Яго.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Марта прыняла Яго. Марыя ж выбрала найлепшую частку
+ Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі.
У той час:
Прыйшоў Езус у адну вёску. І жанчына, якую звалі Марта, прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падышоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне.
Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ