ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Апраніцеся ва ўсю зброю Божую
Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў.
Браты:
Мацуйцеся ў Пану магутнасцю сілы Ягонай. Апраніцеся ва ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаяць ашуканствам д’ябла. Бо нашая барацьба не супраць крыві і цела, але супраць панаванняў, супраць уладаў, супраць гаспадароў цемры свету гэтага, супраць нябесных духаў злосці.
Дзеля гэтага прыміце ўсю зброю Божую, каб вы маглі супрацьстаяць у дзень ліхі і, усё адолеўшы, выстаяць.
Ва ўсялякай малітве і просьбе маліцеся ў Духу пры кожнай нагодзе. А дзеля гэтага дбайце з усёй стараннасцю і маліцеся за ўсіх святых.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Ты, Пане, частка спадчыны маёй.
1. Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся, *
2. Сказаў я Пану: Ты — мой Пан.
5. Пан частка спадчыны маёй і келіха майго, *
Ён лёс мой трымае.
Рэфрэн:
7. Благаслаўляю Пана, які дае мне параду, *
бо і ноччу вучыць мяне маё сэрца.
8. Пана я маю заўсёды перад вачыма, *
Ён праваруч мяне, і я не пахіснуся.
Рэфрэн:
11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, *
паўната радасці перад Табою,
вечнае шчасце *
праваруч Цябе.
Рэфрэн:
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
Калі застанецеся ў слове Маім,
то сапраўды будзеце вучнямі Маімі,
і спазнаеце праўду, — кажа Пан.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?
Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе.
Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, так здабудзеш скарб у нябёсах; прыходзь і ідзі за Мною.
Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.
Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам: цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае. І яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае.
Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены?
Паглядзеўшы, Езус сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ