Я ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў
Чытанне кнігі Апакаліпсіса.
Я, Ян, бачыў другога анёла, які сыходзіў з усходу сонца і меў пячатку Бога жывога. І ўсклікнуў ён гучным голасам да чатырох анёлаў, якім было дадзена ўчыніць зло зямлі і мору, кажучы: Не чыніце зло ні зямлі, ні мору, ні дрэвам, пакуль мы не паставім пячаткі слугам Бога нашага на чолах іхніх. І я пачуў лічбу пазначаных пячаткаю: сто сорак чатыры тысячы пазначаных пячаткаю з усіх плямён сыноў Ізраэля.
Пасля гэтага я ўбачыў вялікі натоўп, якога ніхто не мог палічыць, з усіх народаў, плямёнаў, родаў і моваў, якія стаялі перад тронам і Ягнём, апранутыя ў белае адзенне і з пальмовымі галінкамі ў руках сваіх. І яны крычалі гучным голасам, кажучы: Збаўленне ад Бога нашага, які сядзіць на троне, і ад Ягняці. І ўсе анёлы стаялі вакол трона і старэйшых, і чатырох жывёлаў. І ўпалі яны на твары свае перад тронам, і пакланіліся Богу, кажучы: Амэн. Благаслаўленне і слава, і мудрасць, і падзяка, і пашана, і сіла, і моц Богу нашаму на вякі вякоў. Амэн. І адзін са старэйшых звярнуўся да мяне, кажучы: Хто гэта, апранутыя ў белыя шаты, і адкуль яны паходзяць? І я сказаў яму: Мой пане, ты ведаеш. І ён адказаў мне: Гэта тыя, хто прыйшоў з вялікага ўціску і абмыў адзенне сваё, і выбеліў яго ў крыві Ягняці.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Гэта народ верны, які шукае Пана.
1. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,*
сусвет і ўсё, што жыве ў ім.
2. Бо Ён заснаваў яго на морах *
і на рэках умацаваў яго.
Рэфрэн:
3. Хто ўзыдзе на гару Пана, *
і хто стане на святым месцы Ягоным?
4. Той, у каго рукі бязвінныя і чыстае сэрца, *
хто не схіляў душы да марнасці.
Рэфрэн:
5. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана *
і ўзнагароду ад Бога, свайго Збаўцы.
6. Вось пакаленне тых, хто Яго шукае, *
хто шукае абліччаТвайго, Бог Якуба.
Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ
Убачым Бога такім, якім Ён ёсць
Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.
Умілаваныя:
Бачыце, якую любоў даў нам Айцец, каб мы маглі называцца дзецьмі Божымі. І мы імі з’яўляемся. Таму свет не ведае нас, што не ведае Яго.
Умілаваныя, цяпер мы — дзеці Божыя, але яшчэ не адкрылася, чым будзем. Ведаем, што, калі адкрыецца, мы будзем падобныя да Яго, таму што ўбачым Яго такім, якім Ён ёсць.
І кожны, хто мае такую надзею на Яго, робіць сябе беззаганным, як Ён ёсць беззаганны.
Гэта слова Божае.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМПрыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя,
і Я супакою вас, — кажа Пан.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах
+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.
У той час:
Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:
Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць.
Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.
Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.
Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.
Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне.
Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ