Пошук

25.01.2010 12:41  
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Дрг 26, 4–10

Вызнанне веры абранага народу

Чытанне кнігі Другазаконня.

Майсей прамовіў да народа, кажучы:

Святар возьме кош з рук тваіх і паставіць яго перад ахвярнікам Пана, твайго Бога. А ты будзеш адказваць і гаварыць перад Панам Богам тваім: Мой бацька, вандроўны арамеец, прыйшоў у Егіпет і часова пасяліўся там з невялікаю колькасцю людзей, але там ён стаўся вялікім, магутным і шматлікім народам.

Егіпцяне дрэнна абыходзіліся з намі і прыгняталі нас, абцяжарваючы нас цяжкой працай. Мы ўсклікалі да Пана, Бога айцоў нашых, і пачуў нас Пан, і ўбачыў нашае прыніжэнне, нашую нядолю і ўціск. І вывеў нас Пан з Егіпта моцнаю рукою і распраўленым плячом, у вялікім страху, сярод знакаў і цудаў. Ён прывёў нас у гэтае месца і даў нам гэтую зямлю, што сочыцца малаком і мёдам. І вось цяпер я прынёс пачаткі пладоў зямлі, якую Ты даў мне, Пане.

Тады пакладзеш іх перад абліччам Пана, твайго Бога, і паклонішся перад Панам Богам тваім.

Гэта слова Божае.

аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

           Пс 91 (90), 1–2. 10–11. 12–13. 14–15   (Р.: пар. 15b)

Рэфрэн: Будзь са мной, Пане, у маім няшчасці.

1. Хто жыве пад аховаю Найвышэйшага *
і знаходзіцца ў цені Усемагутнага,
2. той скажа Пану: Ты маё прыстанішча і мая цвярдыня, *
Божа мой, на Цябе спадзяюся.

Рэфрэн:

10. Няшчасце не прыйдзе да цябе, *
і гора не наблізіцца да твайго шатра.
11. Бо Анёлам сваім загадае наконт цябе, *
каб яны ахоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.

Рэфрэн:

12. На руках цябе будуць насіць, *
каб не спатыкнуўся ты аб камень сваёй нагою.
13. Будзеш ступаць па львах і змеях *
і растопчаш ільвяня і цмока.

Рэфрэн:

14. За тое, што ён палюбіў Мяне, уратую яго; *
абараню яго, бо ён пазнаў Маё імя.
15. Пакліча Мяне, і адкажу яму, †
Я буду з ім ва ўціску, *
вызвалю яго і праслаўлю.

Рэфрэн:
аДРУГОЕ ЧЫТАННЕ

Рым 10, 8–13

Вызнанне веры таго, хто верыць у Хрыста

Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў.

Браты:

Што кажа Пісанне?

Блізка да цябе слова, на вуснах тваіх і ў сэрцы тваім. Гэта ёсць слова веры, якое мы прапаведуем.

Таму, калі ты вуснамі сваімі будзеш вызнаваць, што Езус ёсць Панам, і ў сэрцы сваім верыць, што Бог уваскрасіў Яго з мёртвых, будзеш збаўлены. Бо сэрцам вераць для апраўдання, а вуснамі вызнаюць для збаўлення. Пісанне ж кажа: Кожны, хто верыць у Яго, не будзе асаромлены. І няма розніцы паміж юдэем і элінам, бо той самы Пан ва ўсіх, шчодры для ўсіх, хто Яго кліча. Бо кожны, хто пакліча імя Пана, будзе збаўлены.

Гэта слова Божае.
а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ

Мц 4, 4b

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.

Не хлебам адным будзе жыць чалавек,
але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых.

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.
аЕВАНГЕЛЛЕ

Лк 4, 1–13

Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе д’ябал выпрабоўваў Яго

+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.

У той час:

Езус, напoўнены Духaм Святым, вярнуўся з-над Ярдaну, i Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся. I скaзaў Яму д’ябaл: Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм. I aдкaзaў яму Езус: Нaпiсaнa: не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек.

Тады д’ябал павёў Яго і пaкaзaў у імгненне ўсе валадарствы свету. І скaзaў Яму: Я дaм Тaбе ўсю гэтую ўлaду i славу iх, бo яна мне перададзена, i кaму хaчу, даю яе. Кaлі Ты пaклoнiшся мне, усё будзе Твaё. У адказ Езус скaзaў яму: Нaпiсaнa: Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць.

Тады зaвёў Ягo ў Ерузaлем i пaстaвiў нa версе святынi, i скaзaў Яму: Кaлі Ты Сын Бoжы, кiнься aдгэтуль унiз. Бo нaпiсaнa: Анёлaм свaiм зaгaдaе наконт Цябе, кaб ахоўвалі Цябе, — i: яны нa рукaх пaнясуць Цябе, кaб Ты часам не спатыкнуўся aб кaмень сваёй нaгою.

Езус скaзaў яму ў адказ: Скaзaнa: не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго.

I скoнчыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябaл aдступіў aд Ягo дa пары.

Гэта слова Пана.



Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Абноўлена 22.06.2017 22:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця