Дух і вада, і кроў
Чытанне Першага паслання святога апостала Яна.
Умілаваныя:
Хто ж перамагае свет, калі не той, хто верыць, што Езус ёсць Сынам Божым?
Езус Хрыстус прыйшоў праз ваду і кроў, і праз Духа, і не толькі праз ваду, але праз ваду і кроў; і Дух сведчыць пра Яго, бо Дух — гэта праўда. Бо трое тых, хто сведчыць: Дух і вада, і кроў, і гэтыя тры — адно. Калі мы прымаем сведчанне людзей, то Божае сведчанне большае, бо гэта ёсць сведчанне Бога, якое Ён даў пра Сына свайго. Хто верыць у Сына Божага, той мае сведчанне ў самім сабе; хто не верыць Богу, той робіць Яго ілгуном, бо не паверыў сведчанню, якое Бог даў пра Сына свайго. Гэтае сведчанне ў тым, што Бог даў нам жыццё вечнае, і гэтае жыццё — у Сыне Ягоным. Хто мае Сына, мае жыццё, а хто не мае Сына Божага, не мае жыцця.
Я напісаў гэта вам, якія верыце ў імя Сына Божага, каб вы ведалі, што маеце жыццё вечнае.
Гэта слова Божае.
аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ
Рэфрэн: Хвалі, Ерузалем, Пана, твайго Бога.
Або: Аллелюя.
12. Хвалі, Ерузалем, Пана, *
праслаўляй, Сіён, твайго Бога.
13. Бо Ён умацоўвае засовы брамаў тваіх, *
слаўляе сярод цябе сыноў тваіх.
Рэфрэн:
14. Ён усталёўвае мір на тваіх межах, *
і насычае цябе адборнаю пшаніцай.
15. Ён пасылае слова сваё на зямлю, *
вельмі хутка ляціць Яго слова.
Рэфрэн:
19. Ён абвясціў слова сваё Якубу, *
пастановы свае і прысуды Ізраэлю.
20. Ніякаму народу больш так не ўчыніў, *
яны не ведаюць прысудаў Ягоных.
Рэфрэна СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ
і лячыў усялякую хваробу ў народзе.
Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.
аЕВАНГЕЛЛЕ
І адразу праказа сышла з яго
+ Чытанне святога Евангелля паводле Лукі.
І сталася:
Калі Езус быў у адным з гарадоў, з’явіўся чалавек увесь у праказе. Убачыўшы Езуса, упаў ніцма, молячы Яго і кажучы: Пане, калі хочаш, можаш ачысціць мяне. Езус працягнуў руку, дакрануўся да яго і сказаў: Хачу, будзь ачышчаны! І адразу праказа сышла з яго.
І Ён загадаў яму нікому не расказваць, але пайсці, паказацца святару і скласці ахвяру за сваё ачышчэнне, як наказаў Майсей, дзеля сведчання ім.
Але яшчэ больш распаўсюджваліся чуткі пра Яго, і вялікае мноства людзей сыходзілася, каб слухаць Яго і атрымаць аздараўленне ад сваіх немачаў. А Ён адыходзіў у пустынныя месцы і маліўся.
Гэта слова Пана.
Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ