Каментарый да літургіі
Езус прыйшоў на зямлю для таго, каб адарыць нас сапраўдным шчасцем, якое паходзіць ад Бога. Толькі Бог можа даць нам шчасце. Калі мы стаім перад алтаром, каб цэлебраваць таямніцу жыцця, смерці і ўваскрасення Езуса, тады пазнаём таямніцу Божага шчасця, якое было дадзена кожнаму з нас.
Няхай гэтая сённяшняя Эўхарыстыя зробіць нашы сэрцы чулымі на патрэбы іншых, каб мы маглі дарыць ім шчасце, становячыся такім чынам міласэрнымі самаранамі.
Аднак перад тым, як так станецца, станем у пакоры перад Богам і вызнаем наш грэх, які аддаляе нас ад Яго, каб мы з чыстым сэрцам маглі сесці за стол Пана.
Каментарый да літургіі слова
Толькі любоў накіроўвае наш позірк у адпаведны бок — да служэння Богу ў людзях, якія патрабуюць нашай дапамогі. Усё, што мы робім для бліжняга, робім для самога Бога, які ёсць у кожным найменшым чалавеку.
Няхай Божае слова паспрыяе таму, каб мы неслі нашым братам, якія ў патрэбе, дапамогу самараніна.
Малітва вернікаў
Езусу, які адорвае нас сваёй любоўю, даверым нашы просьбы:
1. Молімся за свет, каб ён развіваўся ў міры. Цябе просім…
2. Молімся за людзей, якія страцілі надзею, каб знайшлі яе ў Богу. Цябе просім…
3. Молімся за беспрацоўных, каб іх пошукі працы завяршыліся поспехам. Цябе просім…
4. Молімся за памерлых, каб дасягнулі шчасця ў небе. Цябе просім…
5. Молімся за нас саміх, каб мы былі здольнымі рашуча адказваць Езусу ў нашым сэрцы. Цябе просім…
Езу Хрыстэ, з даверам прыбягаем да Цябе, верачы, што Ты выслухаеш тое, аб чым мы просім. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.
Паводле wiara.pl
(AG)