Пошук

03.07.2013 11:40  

Каментарый да літургіі

Для кожнага з нас нядзельная Эўхарыстыя – гэта аднаўленне нашых духоўных сіл. Гэта ўмацаванне нашай веры, надзеі і любові. Гэта сустрэча ля Крыніцы, якая поіць спрагненых. Спрагненых сапраўднага супакою і справядлівасці, спрагненых пачуцця вартасці і чыстай бескарыснай любові. Таму, схіляючыся перад вялікай таямніцай прысутнасці Хрыста сярод нас, адновім нашу веру і прагненне сапраўднай еднасці з Богам.

Каментарый да літургіі слова

Сёння літургія слова нам вельмі выразна кажа, што хвалой кожнага хрысціяніна павінен быць Крыж. Крыж, які ёсць сімвалам нашага збаўлення і вечнага жыцця з Богам.

Езус, пасылаючы вучняў, дае ім наказ — а значыць і кожнаму з нас — несці супакой у кожны дом, абвяшчаючы, што набліжаецца Валадарства Божае, каб кожны мог пачуць Добрую Вестку і адказаць на запрашэнне Хрыста.

Асаблівую ўвагу трэба нам звярнуць на словы абяцанняў, што нічога не зашкодзіць чалавеку, які жыве ў адзінстве з Богам. Але найбольшай радасцю кожнага хрысціяніна павінна быць не тое, што ён перамагае зло, а тое, што яго імя запісана ў нябёсах.

Малітва вернікаў


Да Бога, які з’яўляецца Крыніцай любові і прабачэння, узнясём нашы шчырыя просьбы:

  • Молімся за Касцёл Хрыстовы ва ўсім свеце, каб заўсёды быў верны словам Евангелля.
  • Молімся за біскупаў і святароў, каб былі сапраўднымі сведкамі Божай любові і супакою.
  • Молімся за людзей, якія не прымаюць Хрыста і Яго навукі, каб адчынілі свае сэрцы для Збаўцы.
  • Молімся за памерлых, каб, дзякуючы нашым малітвам і ахвярам, увайшлі ў хвалу Нябеснага Валадарства.
  • Молімся за нас, прысутных на гэтай Эўхарыстыі, каб нашы словы і ўчынкі сведчылі аб прыналежнасці да Хрыста.


Выслухай, Езу, нашы просьбы і дапамажы нам быць сапраўднымі Тваімі вучнямі кожны дзень нашага жыцця.

С. Марына Брылёнак

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.