Пошук

23.05.2013 00:00  

Каментарый да літургіі

Сёння святкуем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, калі мы схіляемся над таямніцай Бога, адзінага ў Трох Асобах, адкрываем, што знаходзімся ў самым сэрцы Божай любові. Айцец, Сын Божы, Дух Святы ўдзельнічаюць у нашым жыцці, у жыцці Касцёла і кожнага чалавека, каб сваёй любоўю падняць нас з кожнага граху і прыняць да сябе назаўжды. Ці можа чалавек перажываць большае шчасце, чым вечнае трыванне ў Богу?

Адкрыем нашыя сэрцы на Божую ласку. Няхай Дух Святы напоўніць нашыя сэрцы, каб на алтары мы бачылі вачыма веры дзеянне Святой Тройцы.


Каментарый да літургіі слова

Тэксты  сённяшняй  літургіі гавораць пра адносіны паміж Асобамі Тройцы. Бог Айцец паслаў на свет з місіяй выратавання Езуса Хрыста, які праз праліццё сваёй крыві ачышчае нас ад усялякага граху і даў нам свайго  Духа, які напаўняе нас любоўю.

Няхай сённяшняе слуханне Божага слова абудзіць у нашых сэрцах імкненне да яднання з Богам. Таму што словы, якія чуем, Бог накіроўвае да нас, людзей, якія жывуць у дваццаць першым стагоддзі.


Малітва вернікаў

Узмоцненыя Божым словам, адкрыем перад Богам у Тройцы адзіным нашыя сэрцы ў пакорнай малітве:

  1. За Касцёл Святы — няхай няспынна абвяшчае Добрую Навіну ўсім народам. Цябе просім...
  2. За пераследаваных хрысціян — няхай Бог адорыць іх моцай сваёй любові. Цябе просім...
  3. За сем’і — няхай сваім жыццём сведчаць аб любові да Бога і Касцёла. Цябе просім...
  4. За памерлых нашых родных і сяброў — няхай жывуць у Богу на векі. Цябе просім...
  5. За нас, прысутных на гэтай святой Імшы, — няхай нашае жыццё стане праслаўленнем Найсвяцейшай Тройцы. Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў Духу Святым заносім да Цябе ў імя Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

Падрыхтавала с. Людміла Леўдаровіч

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця