Пошук

08.05.2013 23:18  

Каментарый да літургіі

Надалей трываем у велікоднай радасці. Асабліва збіраючыся разам на супольнай нядзельнай Эўхарыстыі, каб з’яднацца з Уваскрослым Хрыстом. Каб адчыніць свае сэрцы на Яго слова і ласку. Каб умацаваць сваю веру і з большым энтузіязмам наследаваць Яго ў любові, адзінстве і прабачэнні.

Каментарый да літургіі слова


Сёння словы Езуса ў Евангеллі заклікаюць нас да сапраўднай еднасці. Еднасці, якая ў свеце, поўным нязгоды, будзе сведчыць аб любові Бога да кожнага Яго стварэння. Менавіта любоў будуе адзінства. Там, дзе няма любові, пануе бязладдзе. Бо там няма месца для Бога-Любові. Бога, які нясе супакой у кожнае зраненае сэрца. У кожнае сэрца, якое адчувае боязь і адкінутасць.

Калі мы будзем імкнуцца жыць з Хрыстом, то ўбачым Яго праваруч Айца ў славе ў Нябёсах, як Стэфан, пра якога пачуем у першым чытанні.

Але для гэтага мы павінны быць сведкамі Божай любові, супакою, адзінства і прабачэння ва ўзаемных адносінах.

Малітва вернікаў


Да Бога, які адорвае сваёй ласкай кожнага чалавека, узнясём нашыя малітвы:

  • Молімся за папу Францішка, каб яго паслуга, напоўненная любоўю, была сведчаннем Божага клопату пра людзей.
  • Молімся за святароў, каб, умацаваныя Божай ласкай, адважна неслі словы Хрыста кожнаму чалавеку.
  • Молімся за народы, якія перажываюць унутраныя канфлікты, каб запанавала ў іх доўгачаканае адзінства і супакой.
  • Молімся за сем’і, якія перажываюць цяжкасці, каб у Богу, які з’яўляецца любоўю, знайшлі ацаленне свайго сужэнства.
  • Молімся за памерлых, каб змаглі аглядаць Божае Аблічча ў небе.
  • Молімся за нас, прысутных на Эўхарыстыі, каб у сваім штодзённым жыцці мы былі сапраўднымі сведкамі Божай любові і міласэрнасці.


Выслухай, Езу, нашыя просьбы, якія з даверам узносім да Цябе. Амэн.

С. Марына Брылёнак



Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа