Пошук

26.04.2013 10:59  

Каментарый  да  літургіі

Пачуўшы Божы заклік, сёння мы прыйшлі ў касцёл, каб разам з Хрыстом пакланіцца Богу Айцу. Сённяшняя, ужо V Велікодная нядзеля, запрашае ўсіх нас зазірнуць у сваё сэрца. Ці гатова яно прыняць Пана? Літургія слова, аднак, напаўняе нас аптымізмам, бо св. Ян у Апакаліпсісе аб’яўляе нам, што Бог стварае ўсё новае і такім чынам перамяняе нашыя сэрцы, абмываючы іх з граху і адорваючы іх любоўю. Цяпер мы павінны прыняць гэты вялікі дар, кіруючыся ў сваім жыцці новай запаведдзю любові, якую Хрыстус даў Апосталам у Вячэрніку.

Поўныя пакоры, але з радасным сэрцам чакаем сустрэчы з Панам. Няхай нашыя сэрцы будуць адкрытыя на прыняцце Божай любові так, каб мы, асвячоныя прысутнасцю Хрыста, маглі распаўсюджваць гэтую любоў.

Каментарый да літургіі слова

Сённяшнія словы Евангелля гавораць нам аб новай запаведзі любові, якую Хрыстус даў Апосталам. Яе выкананне павінна грунтавацца на верным выкананні спраў, якія дае нам Бог, кожнага адорваючы любоўю. Другое чытанне з Апакаліпсіса св. Яна абвяшчае нам радасную навіну, паказваючы вобраз Новага Ерузалема, мэты нашага зямнога падарожжа. Там усё будзе новае, а значыць святое, поўнае любові. Давайце адкрыем нашыя сэрцы на ласку, якую нясе Божае слова.

Малітва вернікаў


  1. Пане Езу, просім Цябе, умацуй у імкненні да святасці свой Касцёл.
  2. Пане Езу, просім Цябе, адары патрэбнымі сіламі і здароўем Святога Айца  Францішка.
  3. Пане Езу, просім Цябе, умацуй супакой ва ўсіх краінах свету і адары ім краіны, ахопленыя вайной.
  4. Пане Езу, просім Цябе, адары мудрасцю нашу моладзь і дапамажы ёй зрабіць годны выбар у сваім жыцці.
  5. Пане Езу, просім Цябе, дазволь нашым блізкім памерлым цешыцца вечнай радасцю ў небе.
  6. Пане Езу, просім Цябе, адары, праз моц сакрамэнтаў, нашае жыццё любоўю і ўзаемнай дабрынёй.


С. Людміла Леўдаровіч MChR













Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа