Пошук

31.01.2013 00:00  

Каментарый да літургіі

Каб убачыць Бога, патрэбны вочы веры. Каб пачуць Яго голас, трэба слухаць сэрцам. Бог падчас кожнай святой Iмшы звяртаецца да нас у сваiм слове. А таксама аб’яўляе сваю любоў, ахвяроўваючы сябе Айцу за нас. Станем жа перад Богам з адкрытым сэрцам, каб пачуць Яго голас і з верай прымаць Яго словы. Бог чакае нас i хоча, каб мы супрацоўнічалі ў справе збаўлення свету.


Каментарый да літургіі слова

Аб’яўленне таямнiцы Езуса, адкiнутае Яго землякамі i прынятае па-за межамi Яго бацькаўшчыны, прадказвае адмаўленне Яго вучэння таксама і ў Ерузалеме. Езус з’яўляецца знакам, якому будуць супрацiўляцца. Пачатак публiчнай дзейнасці Езуса адначасова аб’яўляе яе канец.


Малітва вернікаў

Да Бога, якi запрасiў нас на сённяшнюю Эўхарыстыю, занясём просьбы з верай, што Ён заўсёды выслухае:

    1. Молiмся за святы Касцёл, каб няспынна абвяшчаў свету аб любовi Бога да чалавека. Цябе просiм...
    2. Молiмся за Айца Святога, бiскупаў i святароў, каб верна выконвалi ўскладзеную на іх мiсiю абвяшчання Евангелля. Цябе просiм...
    3. Молiмся за тых, хто не верыць у Хрыста, каб зразумелi, што толькi Бог дае сапраўдны сэнс жыццю чалавека. Цябе просiм...
    4. Молiмся аб паклiканнях да святарства i манаскага жыцця, каб заўсёды былi тыя, хто будзе прапаведаваць Добрую Навiну i паказваць хараство жыцця з Богам. Цябе просiм...
    5. Молiмся за нашых памерлых, каб увайшлi да супольнасцi збаўленых у небе. Цябе просiм…
    6. Молiмся за нас саміх, каб мы адважна выконвалi заданні, якiя вынiкаюць з нашага паклiкання. Цябе просiм...

    Пане Божа, аддаем Табе нашыя просьбы. Выслухай нашыя малiтвы i адары свой Касцёл патрэбнымi ласкамi. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

      Падрыхтавала с. Людміла Леўдаровіч MChR

      Абноўлена 25.09.2017 11:23
      Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

      Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

      . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
      Папа Францішак

      Спагадлівасць - гэта праява Божай
      Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа