Пошук

17.01.2013 14:38  

Каментарый да літургіі

Кожная нядзельная Эўхарыстыя — гэта наша асабістая сустрэча з Хрыстом. Падчас яе Ён напаўняе нас сваёй любоўю, ласкай і дае надзею.

Толькі мы павінны па прыкладу Марыі даверыць свае клопаты і цяжкасці Езусу і, як у Кане Галілейскай, адбудзецца цуд у нашым жыцці. Але, каб гэта сталася, трэба спачатку запрасіць Яго ў сваё штодзённае жыццё, у якім часта шмат розных спраў, і па-сапраўднаму спаткаць Хрыста і адчуць Яго любоў да нас.

Каментарый да літургіі слова

«Розныя ёсць дары, але той самы Дух».

Літургія слова вельмі выразна паказвае нам, што Бог дзейнічае ў чалавеку незалежна ад яго ўзроўню мудрасці ці прафесіі. Кожны атрымаў дары Духа Святога, якія павінен развіваць у сваім жыцці дзеля Божай хвалы і для карысці іншага чалавека.

У сваю чаргу Евангелле паказвае нам Маці Божую, як нашу апякунку, якая заўважае нашыя праблемы і заступаецца за нас перад Хрыстом, які заўсёды мае адкрытае сэрца для кожнага чалавека. Езус па просьбе Марыі чыніць цуд на вяселлі ў Кане, і вельмі важнымі тут з’яўляюцца словы Марыі: «тое, што Ён скажа вам, зрабіце».

Калі мы прагнем перамены свайго жыцця на лепшае, калі прагнем жыць у любові і еднасці, то павінны захоўваць Божае слова і жыць згодна з навучаннем Хрыста.

Малітва вернікаў


  1. Молімся за Святога Айца, каб яго апостальская дзейнасць садзейнічала ўсталяванню супакою ў свеце.
  2. Молімся за тых, хто не верыць у Хрыста, каб праз заступніцтва Марыі перамянілі сваё жыццё і жылі ў еднасці з Богам.
  3. Молімся за сужэнствы, каб яны заўсёды захоўвалі вернасць, пашану і любоў адно да аднаго.
  4. Молімся за таленавітых людзей, каб сваімі дарамі служылі Богу і іншаму чалавеку.
  5. Молімся за памерлых, каб маглі сузіраць Божае Аблічча ў Нябесным Валадарстве.
  6. Молімся за нас, прысутных на Эўхарыстыі, каб пад апекай Марыі мы ўмацоўвалі сваю веру і любоў да Хрыста.


Падрыхтавала с. Марына Брылёнак



Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа