Пошук

29.11.2012 15:37  

Каментарый да літургіі

Збіраемся ў святыні на нядзельнай Эўхарыстыі, каб разам з усім Касцёлам распачаць Адвэнт. Час радаснага чакання нараджэння Хрыста, час умацавання і аднаўлення сваёй веры.

Адвэнт — гэта вялікая ласка для кожнага з нас. У гэты час Касцёл асаблівым чынам заклікае ўсіх сваіх дзяцей затрымацца ў цішыні ўласнага сэрца, каб задумацца над гэтай вялікай таямніцай — Уцелаўлення Бога і разам з Марыяй у чуванні і малітве рыхтавацца да такой значнай падзеі.

Мы павінны нанова запрасіць Хрыста ў сваё жыццё, у сваё сэрца. Але ці знойдзе Ён там месца, будзе залежаць толькі ад нас. Трэба ўжо на самым пачатку задумацца над мэтай гэтага Адвэнту, над мэтай свайго жыцця. Нельга нам змарнаваць гэтага часу!

Каментарый да літургіі слова

Сёння літургія слова заклікае нас да чування і малітвы, каб, калі надыйдзе хвіліна сустрэчы з Хрыстом, стаць перад Ім як сапраўдныя Божыя дзеці, неабцяжараныя грахамі і жыццёвымі клопатамі.

Але якім павінна быць нашае жыццё, каб з’явіцца беззаганнымі перад Божым Абліччам? Адказ пачуем у другім чытанні, дзе св. Павел кажа, што нас павінна перапаўняць любоў у адносінах паміж сабой, бо менавіта яна з’яўляецца фундаментам хрысціянскага жыцця і крыніцай святасці.

Малітва вернікаў

Да Бога Айца, які прагне збаўлення кожнага чалавека, узнясём нашыя пакорныя просьбы:

  1. Молімся за Святога Айца, каб яго навучанне адкрывала сэрцы людзей на таямніцу Божага Уцелаўлення.
  2. Молімся за ўсіх ахрышчаных, каб Адвэнт быў для кожнага часам аднаўлення веры і перамены ўласнага жыцця.
  3. Молімся за тых, хто перажывае цяжкія хвіліны альбо страціў сэнс жыцця, каб адкрылі сэрцы на Бога, які нястомна іх шукае і прагне адарыць сваёй любоўю.
  4. Молімся за маці, які чакаюць нараджэння дзіцяці, каб, нягледзячы на цяжкасці,  у радасці і любові прынялі вялікі дар новага жыцця.
  5. Молімся за ўсіх памерлых, асабліва пра якіх ніхто не памятае, каб Бог у сваёй бязмежнай міласэрнасці прыняў іх да Нябеснага Валадарства.
  6. Молімся за нашую эўхарыстычную супольнасць, каб Езус, які прыходзіць у нашыя сэрцы, умацаваў нашую веру, надзею і любоў.

С. Марына Брылёнак

Абноўлена 25.09.2017 11:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.