Усё, што мы маем, маем ад Бога. Ён адарыў нас сваімі дарамі: ласкай, любоўю і збаўленнем. Праз сваё жыццё, веру і добрую волю, мы павінны памнажаць даброты, атрыманыя ад Бога. Падчас гэтай Эўхарыстыі станем перад Богам, як слугі, з пустымі рукамі. …Нашыя сэрцы скалечаны грахом, аслаблены адсутнасцю стараннасці і малой верай. Памолімся аб прабачэнні і дапамозе, каб мы маглі ісці шляхам, які вядзе да неба.
Каментарый да літургіі слова
Паслухаем, што Пан Бог абяцае нам у канцы часоў. Якія прыгожыя Яго абяцанні. Калі ўсё скончыцца, убачым неба, анёлаў і кнігу, у якой запісанна імя кожнага з нас.
Аўтар Паслання да габрэяў нагадвае нам, што Пан Езус згадзіўся скласці Богу Айцу ахвяру за нашыя грахі і выканаў абяцанне. Ён памёр за нас на крыжы, праз сваю ахвяру забраў віну чалавека і адчыніў нам дарогу да неба. Аднак важна, каб мы хацелі пайсці па гэтым шляху.
Малітва вернікаў
Да Бога, які дае нам збаўленне і дары, неабходныя для яго дасягнення, прадставім нашыя просьбы.
- Просім, каб Касцёл дапамагаў людзям ісці дарогай да неба.
- Просім, каб хрысціяне былі заўсёды падрыхтаваныя да сустрэчы з Богам.
- Просім, каб бацькі перадавалі сваім дзецям найперш духоўныя каштоўнасці.
- Просім, каб людзі бедныя і церпячыя ўзбагачалі Касцёл праз свае цярпенні і ахвяры, а таксама не былі пазбаўлены клопату і матэрыяльнай дапамогі.
- Просім, каб памерлыя ўвайшлі ў радасць Пана, атрымаўшы ўзнагароду за жыццё на зямлі.
- Просім, каб у супрацоўніцтве з Хрыстом мы заўсёды былі гатовыя да сустрэчы з Табою, Божа. Дай нам сілы на гэты тыдзень і на выкананне нашых штодзённых абавязкаў.
Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, учыні, каб служылі іншым праз сваю працу і жыццё. Просім, пачуй нас і выслухай нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.
Падрыхтавала с. Людміла Леўдаровіч