Каментарый да літургіі
Сабраныя вакол алтара Езуса Хрыста, хочам скласці Богу Айцу Найсвяцейшую Ахвяру. Сам Збавіцель скіроўвае да нас сваё слова, якое з’яўляецца духам і жыццём, і запрашае нас, каб мы спажывалі Яго Цела і Кроў. Станем жа з верай перад Панам і адчынім нашыя сэрцы на Яго Слова і дар Эўхарыстыі.
Каментарый да літургіі слова
Бог сваю вернасць захоўвае навекі, таму Яго слова з’яўляецца духам і жыццём. Да вернасці Богу заклікаў Ёзус — лідар войска абранага народу, прыпамінаючы Ізраэлю яго пакліканне.
Словам Езуса паверылі Апосталы. Няхай вызнанне Пятра: «Пане, да каго пойдзем? Ты маеш слова жыцця вечнага», — стане для нас заклікам, каб аднавіць нашу веру.
Малітва вернікаў
Богу, які верны навекі і чуе заклік сваіх дзяцей, прадставім нашы просьбы.
1. Молімся за Касцёл Святы, каб верны закліку свайго Збаўцы карміў усіх людзей Яго словам і Целам.
2. Молімся за біскупаў, святароў і дыяканаў, каб заўсёды былі жывымі сведкамі Езуса Хрыста і годна выконвалі сваё пакліканне.
3. Молімся за сем’і, каб праз згоду і любоў наследавалі тую любоў, якой Хрыстус палюбіў свой Касцёл.
4. Молімся за адпачываючых, каб не забывалі пра штодзённую малітву і нядзельную Эўхарыстыю і ўсім сваім жыццём давалі сведчанне пра Езуса.
5. Молімся за нас саміх, каб ніякія перашкоды не адвялі нас ад Пана, а нашы ўчынкі сведчылі аб Езусе Хрысце.
Божа, тым, хто выконвае Твае наказы, Ты абяцаеш вечную ўзнагароду, выслухай нашы малітвы і споўні нашы жаданні згодна з Тваёй воляй. Праз Хрыста, Пана нашага.
Падрыхтавала с. Людміла Леўдаровіч MChR